Позняй ноччу 17 снежня 2018 у 3-21 адбыўся пажар, гарэла кватэра па вуліцы Пралетарскай у г.п. Арэхаўск Аршанскага раёна.
І ўжо ў 3-41 ночы на месцы пажару быў знойдзены труп, настолькі абгарэлы, што асоба і, нават, пол супрацоўнікі МНС не змаглі ўсталяваць на месцы, вядома, што кватэра належыць жанчыне 1957 г. нараджэння. У выніку пажару была пашкоджана ўся маёмасць, задымлена столь і сцены, на дадзены момант прычына пажару высвятляецца.
Раней зводка МНС таксама паведамляла пра здарэнне 14 снежня 2018 г. у г.п. Багушэўск Сенненскага раёна. У 11-32 паступіла паведамленне аб пажары. У выніку пажару пашкоджаны дах і столь, прычына пажару ў доме, які належыць грамадзяніну 1957 г. нараджэння на дадзены момант высвятляецца.