03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Супраць новага раёну

17.12.2018 13:03

3642 прагляду, 6 каментароў

Аршанцы ў асноўным выказваюцца супраць будаўніцтва элітарнга раёну

Прыблізна месяц таму на нашым сайце з'явілася апытанне пра стаўленне да ідэі будаўніцтва на беразе Адрова новага мікрараёну катэджнай забудовы. Гэты раён быў прадугледжаны генеральным планам. Хаця большасць прапановаў, якія паступалі пад час грамадскага абмеркавання ген.плану ўтрымлівалі ў сабе прапанову не будаваць катэджы на беразе ракі чыноўнікі выканкаму ўсё ж вырашылі дазволіць такое будаўніцтва. Пры гэтым, аргументаў на карысць будаўніцтва не выказвалася, затое аргумантаў супраць раёну было шмат. На грамадскім абмеркаванні дэталёвага плану стала вядома (дзе і стала вядома, што гэта будзе элітарны раён) таксама гучалі галасы супраць забудовы.

Прадказальна, што і большасць нашых чытачоў таксама выказаліся супраць стварэння новага мікрараёну на беразе ракі. З 335 прагаласаваўшых, 96 (амаль траціна) выказаліся супраць будаўніцтва па прычыне таго, што гэта разбурыць рэкрэацыйную зону. Калі ж скласці ўсе "негатыўныя" варыянты адказаў, то атрымаецца супраць будаўніцтва 163 галасы - амаль палова ад усіх прагаласаваўшых. "За" выказаліся 73 чалавекі. Самы папулярны варыянт адказу "за" набраў 41 голас - "Згодны. Патрэбны элітарныя раёны". Дарэчы, другім па папулярнасці адказам у апытанні стаў варыянт "Ад мяне ў гэтым пытанні нічога не залежыць". Улічваючы стаўленне да прапановаў выказаных пад час грамадскага абмеркавання генеральнага плану, сапраўды, здаецца, што ў гэтым пытанні ўжо ад людзей нічога не залежыць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Супраць новага раёну

Аршанцы ў асноўным выказваюцца супраць будаўніцтва элітарнга раёну

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение