У чарговым выпуску тэлевізійнай гульні "Што? Дзе? Калі?", якая выходзіць на першым канале расейскага тэлебачання супраць гледачоў гуляла каманда Балаша Касумава. Сёння гэта адна з мацнейшых камандаў інтэлектуальнага клуба - амаль усе гульцы ў яе складзе валодаюць крыштыльнымі ды дыяментавымі совамі (вышэйшы прыз гульні). Тым не меньш, і гэтыя гульцы адказваюць не на ўсе пытанні дасланыя чытачамі. Адным з такіх пытанняў стала пытанне аршанца Андрэя Печанкова.
Перад пятым турам - у якім і згуляла пытанне аршанца - лік у гульні быў нічыйны 2-2. І тут рулетка патрапіла на сектар "Бліц". Па правілах гульні - бліц гэта адносна не складаныя тры пытанні на якія даецца ўсяго па 20 сякундаў на абмеркаванне. Каб перамагчы, гульцы павінны адказаць на ўсе тры пытанні, калі не адказваюць на першае ці другое, тур прайграны, а грошы і бал адпраўляецца да гледачоў. На першае пытанне бліца каманда адказаць змагла. А другое пытанне прыйшло з Оршы ад жыхара нашага горада Андрэя Пачэнкова. За 20 сякундаў абмеркавання знатакі змаглі прыдумаць правільны адказ на пытанне. Але за сталом нарадзілася і яшчэ адна версія - ня правільная. У выніку капітан каанды бярэ ня правільную версію і грошы ў колькасці 70.000 расейскіх рублёў адпраўляюцца ў наш горад.
Як адбывалася гульня вы можаце паглядзець тут. А пытанне нашага чытача і ўвесь тур бліц пачынаецца з 28 хвіліны.