Дзве жыхаркі Оршы, загінуўшыя на гэтых выходных у ДТЗ пад Смаленскам, хутчэй за ўсё ехалі з рынку ў Маскве. Землякі пацярпелых мяркуюць, што яны ездзілі туды за таварам. Машына, у якой яны знаходзіліся, выехала на встречку і сутыкнулася з двума фурамі. Кіроўца аўто цяжка траўмаваны. ДТЗ адбылося яшчэ 17 сьнежня каля 17.05, на 374-м кіламетры трасы Масква - Менск. 55-гадовы кіроўца мінівэна Fiat ехаў у бок Менска, не абраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з двума фурамі Mercedes. Папярэдне вядома, што кіроўца Fiat спрабаваў сысці ад сутыкнення з жывёлай, якая раптоўна выбегла на дарогу.
- Яны вярталіся з Масквы, напэўна, за таварам на рынак ездзілі, - мяркуюць жыхары Оршы ў гутарцы з auto.tut.by. Адна з загінулых - 58-гадовая Жанна, была прадпрымальнікам і дастаўляла тавар у краму ў ГЦ "Орша-Сіці", дзе працавала яе дачка.
- Мы ўсе шоку ад таго, што адбылося. Жанна вельмі цудоўны чалавек, душэўны. Прыгожая была жанчына, за сабой вельмі сачыла, шмат падарожнічала. У яе засталося двое дарослых дзяцей, унук ўжо вялікі, - распавяла знаёмая загінулай.
Другой пасажырцы было 53 гады.
Кіроўца Fiat пасля ДТЗ быў шпіталізаваны ў смаленскую бальніцу хуткай дапамогі, а на наступны дзень на рэанімабілі яго транспартавалі ў лякарню Віцебску, дзе ён знаходзіцца на лячэнні.