Нават ляжачыя паліцэйскія не ратуюць ад аўтааварыяў. 20 снежня вечарам каля школы №11 як раз і адбылася такая аварыя, хаця каля школы маюцца штучныя няроўнасці, якія вымушаюць кіроўцаў зніжаць хуткасць. Сутыкнуліся тут два легкавых аўтамабілі. Удар быў такі моцны, што адзін аўтамабіль развярнула і ён стаў поперак дарогі, перагарадзіўшы яе.
Амаль у той жа час аварыя адбылася ў цэнтры горада на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Камсамольскай. Тут таксама сутыкнуліся два легкавіка.