Хаця цэнтар гораду, здаецца, перапоўнены аптэкамі і іх адкрываецца ўсё больш, у раёнах далёкіх ад цэнтра лекі купіць не заўсёды проста. Такая праблема ёсць і ў раёне Заходняй. Тут пражывае даволі шмат пенсіянераў, якім найбольш патрэбна аптэка, але аптэчны шапік у раёне зачыніўся каля 5 год таму.
Жыхары раёна сабралі подпісы з дапамогай сайта petitions.by. Подпісаў было сабрана адносна не шмат - крыху больш за 60, але і гэта дало вынік. 19 снежня ў раён прыехалі прадстаўнікі кампаніі "Белфармацыя". Па выніках візіту падпісантам быў дасланы адказ. Як паведамілі прадстаўнікі кампаніі аптэка на Заходняй з'явіцца па адрасе вуліца Мічурына 13. Праўда само адкрыццё не такая і простая рэч: спачатку перамовы з уладальнікам памяшкання, потымі рамонт памяшкання з адпаведным укладаннем вялікіх сродкаў, потым вырашэнне кадравай праблемы і толькі потым аптэка запрацуе.