00:00

+9

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+8

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Беларусь, Палітыка

Памежны кантроль з Расеяй

30.12.2018 09:23

6878 праглядаў, 25 каментароў

Узрастае напружанне з усходнім суседам. За два дні да Новага году цягнікі пачынаюць патруляваць памежнікі.

На фоне цяжкіх і пакуль бясплённых перамоваў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі з'яўляюцца новыя паказнікі няпростых стасункаў. На шэрагу публічных старонак і суполак у сацыяльных сетках, выкупленых расейцамі, былі праведзеныя апытанні "на мяжы фолу", ці хочуць беларусы "ўз'яднання", а на справе паглынання ўсходнім суседам? Цяпер узрастае напружанне на мяжы. Летась расейцы ўвялі пашпартны кантроль на сваёй мяжы — пры ўездзе ў Расею на аўтобусе ў беларусаў глядзелі наяўнасць пашпарту, стала немагчымым трапіць на тэрыторыю РФ грамадзяніну іншай краіны. У той жа час Беларусь не арганізавала ніякіх пунктаў пропуску са свайго боку, адпаведна на нашу тэрыторыю маглі трапляць нелегалы і людзі з пашпартамі, адрознымі ад беларускага ці расейскага.

Цяпер памежнікі сталі патруляваць міжнародныя цягнікі, прычым здарылася гэта з абодвух бакоў без апавяшчэння пасажыраў. Пра патрулі памежнай службы як з беларускага боку, так і з расейскага заявіў у сваім твітэры вядомы менскі блогер Антон Матолька:

«В поезде Москва-Минск ходят пограничники - и с той, и с другой стороны. Ещё не граница, но уже и не её отсутствие.

Раньше только российские были, да, и то только когда в Москву едешь. Чтоб ИЗ Москвы - впервые вижу.»

У адказах да гэтага допісу з'явіліся словы адной з карыстальніц:

Электрички Орша-Красное (Смоленская обл). Пограничники тоже проверяют, если ещё полгода назад можно было без паспорта проскочить. Теперь обязательно паспорт у каждого.

Афіцыйнага адказу на гэта ад памежных службаў як Беларусі, так і ўсходніх суседзяў пакуль няма. Нагадаем, што раней грамадзяне Беларусі, у прыватнасці аршанцы, маглі свабодна набыць квіток на электрычку да Краснога, а затым да Смаленску без прад'яўлення пашпарту, тое самае дзейнічала і ў адваротны бок. Натуральна, можна было нарвацца на пашпартную праверку з боку расейскай міліцыі (якая затым была пераназваная ў паліцыю), аднак у Смаленску гэта было вялікай рэдкасцю. Акрамя таго, паводле дамовы так званай Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 года, адрэдагаванай 3-га сакавіка 2015 года, беларусы могуць знаходзіцца ў РФ неабмежаваную колькасць часу, а першыя 90 дзён нават не абавязаныя рэгістравацца.

Цяпер на агульнай мяжы становіцца больш кантролю. Адсутнасць памежных пунктаў і праверкі дакументаў раней выклікала крытыку ўладаў з боку апазіцыйных структураў. Гэта адбывалася ў асноўным праз тое, што мяжа з Расеяй самая напружаная для Беларусі адпаведна з колькасцю кантрабанды, якую спрабуюць завезці праз яе. Пакуль складана сказаць, што азначаюць дадатковыя праверкі памежнікаў у цягніках.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Памежны кантроль з Расеяй

Узрастае напружанне з усходнім суседам. За два дні да Новага году цягнікі пачынаюць патруляваць памежнікі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение