Паважаныя чытачы Orsha.eu!
Шчыра віншуем вас з Новым годам! Год 2018 быў даволі складаным, багатым на падзеі, памылкі, правільныя рашэнні для нашага горада. У Аршанскім райвыканкаме змяніўся старшыня, у горадзе і раёне адны аб'екты рамантаваліся, а іншыя трапілі пад увагу і ў планы кіраўніцтва па рамонтах. На многія праблемы Оршы звярнулі ўвагу вы. І частку з іх удалося вырашыць. Спадзяемся, што надыходзячы 2019 год будзе плённым, шчаслівым, радасным для кожнага з нас.
У студзені рэдакцыя Аршанскага рэгіянальнага парталу падвядзе вынікі года па месяцах. У гэтых артыкулах мы будзем згадваць, што было адметным, дзіўным, важным, цікавым і неабходным для жыхароў нашага рэгіёна. Праца сайту паляпшаецца не толькі намаганнямі самой рэдакцыі, але і зваротнай сувяззю.
Вясёлых святаў, заставайцеся з намі!
Рэдакцыя Orsha.eu