Адкрылася новая крама "Суседзі" ў не самым удачлівым месцы ў горадзе - тут змянілася ўжо некалькі гандлёвых сетак. Гаворка ідзе пра краму, якая яшчэ за савецкім часам была пабудавана на Магілёўскай 85. Першапачаткова тут была крама Ваенгандлю (тады тут побач была вайсковая частка), пасля закрыцця на яе месца прыйшоў фірмовы гандаль Аршанскага мясакамбінату. Мясакамбінатаўская крама таксама праіснавала не доўга, змяньшала свае плошчы. А пасля далучэння АМКК да сетцы "Оріс" краму таксама пераназвалі і, як бачым, праіснавала яна таксама не надта доўга.
Гэта ўжо чацьвертыя "Суседзі" на Аршаншчыне. Адна крама працуе ў Барані яшчэ тры ў самім горадзе. Прычым у мікрараёне гэта другі гандлёвы аб'ект гэтай сеткі.