15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+7

1 м/с

991 гПа

Орша, Культура

Орша – юбілеі 2019 года. Пачатак

04.01.2019 19:45

3458 праглядаў, 1 каментар

Што можна адсвяткаваць аршанцам у гэтым годзе

505 год з дня Аршанскай бітвы (8.9.1514).

На фота: Карціна “Бітва пад Оршай”. Невядомы мастак. 1520-1530-я гг.

455 год з часу другой Аршанскай бітвы (люты 1564).

415 год з часу з’яўлення ў Оршы прадстаўнікоў езуіцкага ордэна (1604).

175 год з часу публікацыі ў Вільні “Лістоў” (“Водпісаў”, “пісаных на Оршы”) аршанскага старосты Філона Кміты-Чарнабыльскага( 1844).

170 год з часу адкрыцця руху на ўчастку Віцебск-Магілёў (праз Оршу) па шашы Санкт-Пецярбург-Кіеў (1849).

150 год з часу адкрыцця ў Оршы тэлеграфнай станцыі (1869).

130 год з дня нараджэння Данілы Мінавіча Васілеўскага (17.12.1889-28.12.1963), беларускага краязнаўца, пісьменніка, грамадскага дзеяча, у другой палове 1920-х гг. намесніка старшыні Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства.

На фота: Д.М.Васілеўскі

120 год з дня адкрыцця ў Оршы гарадской публічнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (6.6.1899).

На фота: Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна.

110 год з дня нараджэння Канстанціна Сяргеевіча Заслонава (25.12. 1909 (07.1.1910) -14.11.1942), Героя Савецкага Саюза, арганізатара і кіраўніка падпольнага і партызанскага руху на Аршаншчыне. У Оршы створаны Мемарыяльны музей К.С. Заслонава (1948). Яго імем названы Аршанскае лакаматыўнае дэпо, вуліца ў Оршы.

На фота: К.С. Заслонаў

110 год з дня нараджэння ў Оршы Барыса Львовіча Хігрына (1.8.1909-5.7.1941), Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

Падрыхтаваў Віктар Лютынскі. Працяг будзе

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша – юбілеі 2019 года. Пачатак

Што можна адсвяткаваць аршанцам у гэтым годзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение