15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+7

1 м/с

991 гПа

Орша, Культура

Орша – юбілеі 2019 года. Працяг

05.01.2019 07:26

2955 праглядаў, 0 каментароў

Што можна адсвяткаваць аршанцам у гэтым годзе

110 год з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Грыцаўца (6.7.1909-16.9.1939), савецкага лётчыка, першага двойчы Героя Савецкага Саюза (люты, жнівень 1939), удзельніка вайны ў Іспаніі, баёў на р. Халкін-Гол. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў у в. Балбасава Аршанскага р-на, дзе і пахаваны. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

110 год з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Альхоўскага (17.9.1909-26.8.1978), Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. У 1920-я гг. вучыўся ў 1-й Аршанскай сямігодцы і Аршанскім педагагічным тэхнікуме.

100 год з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Орша ўвайшла ў склад Магілёўскай губерні БССР (1.1.1919).

100 год з дня адкрыцця ў Оршы Пралетарскага ўніверсітэта – папярэдніка Аршанскага рабфака.

100 год з дня правядзення ў Оршы першага суботніка на чыгуначным вузле (27.9.1919).

100 год з часу адкрыцця ў Оршы школ і гурткоў ліквідацыі непісьменнасці (1919)

100 год з дня нараджэння ў Оршы Уладзіміра Георгіевіча Завадскага (13.1.1919-20.6.1992), Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

На фота: У.Г. Завадскі.

100 год з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Сяржантава (17.2.1919-29.4.1943), Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў на Аршанскім мясакамбінаце, скончыў Аршанскі аэраклуб. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

На фота: І.Я. Сяржантаў

100 год з дня нараджэння Анатоля Данілавіча Салянікава (19.7.1919-8.9.2010), Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

На фота: А.Д. Салянікаў

100 год з дня нараджэння ў Оршы Пятра Міхайлавіча Раманоўскага (21.9.1919-23.9.1977), беларускага мастака, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

На фота: П.М. Раманоўскі. Аўтапартрэт. 1974 г.

100 год з дня стварэння Аршанскай філіі арганізацыі “Пралеткульта” (1919).

100 год з дня адкрыцця сярэдняй школы №14 (першапачаткова была пачатковай школай) (24.10.1919).

95 год з часу заснавання ў Оршы швейнай арцелі (цяпер ГВФ “Світанак”) (1924).

95 год з дня перадачы Оршы ў склад БССР (3.3.1924).

95 год з часу заснавання ў Оршы сельскагаспадарчага і культурна-гістарычнага музеяў (1924) .

95 год з дня ўтварэння Аршанскай акругі (17.7.1924).

95 год з часу стварэння Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства (1924).

95 год з часу заснавання Аршанскай метэаралагічнай станцыі (1924).

95 год з дня заснавання Дома адпачынку “Орша” (14.5.1924).

90 год з часу стварэння Аршанскага эксплуатацыйнага тэхнікума (цяпер каледж чыгуначнага транспарту) (1929).

90 год з часу ўвядзення ў строй будынка Клуба чыгуначнікаў (цяпер Дом культуры чыгуначнікаў) (1929).

Падрыхтаваў Віктар Лютынскі. Пачатак тут. Працяг будзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша – юбілеі 2019 года. Працяг

Што можна адсвяткаваць аршанцам у гэтым годзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение