Аварыя адбылася 3 студзеня ў Талачынскім раёне на 15 км аўтадарогі Орша-Коханава-Абольцы. Як паведамляе зводка , каля 12-20 жанчына, якая знаходзілася за рулём "Volkswagen Lupo"з-за пагодных умоў не змагла справіцца з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем "ГАЗ".
У выніку ДТЗ 34-гадовая жыхарка Талачынскага раёна атрымала сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана ў УАЗ «Аршанская гарадская бальніца №1». Па інфармацыі групы "ДАІ Віцебск"