У 1998-м годзе бадай не было ў Беларусі выканаўцаў, больш папулярных за "Ляпіс Трубяцкі". Малады і гарэзлівы Сяргей Міхалок "узрываў" танцполы і захапляў сваімі песнямі беларускую моладзь. Шмат хто з аршанцаў памятае канцэрт гурта, які адбыўся ў тыя гады на Гарадскім стадыёне.
Прайшло шмат год, Міхалок перажыў разлад у сваім гурце, рызыйшоўся ў поглядах з Паўлам Булатнікавым, стварыў іншыя неверагодна папулярныя праекты, аднак летась вырашыў адрадзіць мінуўшчыну. У беларускай аўдыторыі з'явілася запытанне на тыя, старыя песні. І на 2019 год запланаваны мега-тур "аркестра" "Ляпіс-98" з праграмай, якая ўключае папулярныя хіты "Всем девчонкам нравится", "Ты кинула" і многія іншыя. Запланавана ажно мінімум 36 канцэртаў, якія пройдуць у Беларусі, ва Украіне, у Вялікай Брытаніі, Чэхіі і Польшчы. Прычым Орша адной з першых убачыць гэтую праграму, канцэрт у нашым горадзе адбудзецца роўна за месяц да выступу "Ляпісаў" у Лондане! Інфалінія 29-24-33.
Прыме канцэрт Вялікая зала Дома культуры чыгуначнікаў 3-га лютага. Пачатак а 17:00.
Кошт квіткоў 35-40 рублёў.