У ноч на 7 мая ў Оршы адзначаўся моцны замаразак . Тэмпература паніжалася а 5-й раніцы да адзнакі мінус 3,9 градуса. На жаль адзначаны масавыя выпадкі гібелі расады цеплалюбівых культур і кветак на чарэшні . Гэтак моцныя замаразкі ў маі здараюцца нячаста, прыкладна 1 раз у 20 гадоў.
Цяпер сітуацыя ў надвор'і мяняецца. Неба завалакло высокаслаістымі аблокамі цёплага фронту, за якім надыходзіць вельмі цёплае паветра. У чацвер 8 мая ў Оршы без ападкаў. Тэмпература ноччу складзе +6 ... +12 градусаў , днём +14 ...+19. Вецер паўднёвы. 9-10 мая чакаецца далейшае павышэнне тэмпературы днём да +17 ...+24 градусаў. Магчымыя ліўневыя дажджы і навальніцы.