00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Беларусь, Здарэнні

54 тысячы даляраў пазычыў вартаўнік

10.01.2019 15:55

3733 прагляду, 0 каментароў

У Мінску затрыманы махляр з Оршы

У свае 29 год аршанец меў ужо даволі насычаную біяграфію: крыміналка за крадзёж з працы мабільніка, частыя змены работы на такіх пасадах як грузчык, ахоўнік і адміністратыўныя пакаранні за розную драбязу. Пры гэтым мужчына быў яшчэ і азартным гульцом - шмат грошай прасоджваў у казіно.

Яшчэ ў 2015 годзе ён пазычыў грошы ў брата сваёй жонкі быццам бы на пачатак бізнэсу. Паводле легенды, мужчына пазычыў каб з'ездзіць у Расію, купіць там аўтамабілі і перапрадаць у Беларусі. Родзіч пагадзіўся дапамагчы, а атрымаўшы грошы падманшчык паехаў не ў Расію, а ў Мінскае казіно дзе лёгка прасадзіў усё пазычанае. Перад братам сястры трэба было неяк патлумачыцца і тады мужчына, гуляючы па Мінску, пафоткаў некалькі дарагіх аўто, якія і выдаў за прывезеныя для бізнэсу.

Пазней працуючы ахоўнікам у гандлёвым цэнтры Мінска ён паліваў у вушы такім жа ахоўнікам, што мае мэблевы бізнэс, які вядзе разам з ужо названым братам жонкі. Той сапраўды меў бізнэс у сталіцы. У ахоўнікаў мужчына пачаў пазычаць грошы на развіццё мэблевага бізнэсу, абяццаючы вярнуць усё калі выдуманыя продажы вырастуць. У якасці падцверджання сваёй хлусні таксама дапамаглі фотаздымкі, фотаздымкі мэблі якой гандляваў родзіч.

За тры гады і жончынаму брату і калегам-ахоўнікам надакучыла чакаць вяртання пазычанага і яны звярнуліся ў міліцыю. Аказалася, што агулам мужчына паспеў пазычыць 54.000 даляраў ЗША. Грошы гэтыя, канешне, ні ў які бізнэс не пайшлі, дакладней, пайшлі яны ў гульнявы бізнэс - усе іх махляр прайграў у казіно. Цяпер супраць ліпавага бізнэсмэна заведзена крымінальная справа, яму пагражае да 10 гадоў турэмнага зняволення.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 54 тысячы даляраў пазычыў вартаўнік

У Мінску затрыманы махляр з Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение