У Талачынскім раёне каля вёскі Сакалянка 4 снежня быў знойдзены труп 51-гадовага мужчыны. Хаця здарэнне і адбылося яшчэ ў мінулым годзе, следства не скончылася і прычына смерці мужчына пакуль канчаткова не названая. Труп меў шмат парэзаў, драпінаў ды іншых раненняў. Менавіта характар раненняў і навёў следчых (а да таго пра гэта казалі мясцовыя жыхары) на меркаванне, што мужчыну маглі забіць дзікія жывёлы. Тым больш, што мядзьведзя-шатуна (які не залёг у спячку) бачылі ў гэтым раёне - вёска знаходзіцца побач з вялікімі ляснымі масівамі, якія суседнічаюць з Бярэзінскім запаведнікую.
Як напісаў на старонках газеты "Наша Талачыншчына" следчы Талачынскага аддзела Следчага камітэту Віталь Агеенка, "на сёняшні дзень гаварыць пра нешта больш верагоднае (чым напад дзікай жывёлы на чалавека - orsha.eu) няма падставаў".