09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Самагубчае каханне

13.01.2019 16:37

3358 праглядаў, 1 каментар

У суседнім раёне непаўнагадовая спрабавала скончыць жыццё самагубствам

Пра здарэнне шклоўскай раённай газеце "Ударны фронт" распавёў начальнік мясцовай інспекцыі па справах непаўнагадавох Раман Бакуновіч. Перад Новым годам непаўнагадовая навучэнка ліцэя прыехала да свайго каханага ў госці. Хлопца дома не было і яна засталася яго пачакаць, яшчэ не ведаючы, што малады чалавек вырашыў парваць адносіны і яна прыехала ўжо не жаданым госцем. Пра гэта ён паведаміў ёй смс-кай.

Паведамленне так паўплывала на дзяўчыну, што яна знайшла ў хаце бой-фрэнда снатворнае, якім і напілася. Моцнадзеючыя таблеткі маглі б зрабіць сваю страшную справу, калі б хлопец не вярнуўся да хаты. Ён яе знайшоў амаль без прытомнасці і выклікаў хуткую дапамогу, якая паспела дапамагчы дзяўчыне. Па стане на 11 студзеня дзяўчына знаходзіцца пад назіраннем медыкаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Самагубчае каханне

У суседнім раёне непаўнагадовая спрабавала скончыць жыццё самагубствам

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение