Пра здарэнне парталу tut.by паведаміў відавочца падзеяў. На відэа размешчанае відавочцам бачна, што аўтамабіль Lada XRay на відавочна вялікай хуткасці абганяе іншую легкавушку і не скідваючы хуткасць едзе далей. На пэўнай адлегласці Лада праязжае снежны сумёт, які ўтварыўся на дарозе з-за чаго машыну заносіць, а з-за хуткасці пачынае варочаць. У выніку легкавушка вылятае на збочыну. Кіроўца застаўся жывым, не зважаючы на некалькі перакульванняў машыны - яго ўратаваў рамень бяспекі.
Здарэнне адбылося 14 студзеня на тэрыторыі Талачынскага раёна.