У 00:10 у ноч з 16 на 17 студзеня работнікам аператыўнай службы МНС паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Садовай у вёсцы Завольша Лёзненскага раёна. У выніку пажару загінуў мужчына 1972 года нараджэння, грамадзянін Рэспублікі Таджыкістан. Прычына пажару высвятляецца.
Раней, 13-га студзеня ў Балбасава апёкі 12% цела ў пажары атрымаў мясцовы жыхар.