Калажы - гэта таксама жанр выяўленчага мастацтва, але яго рэдка (калі не сказаць ніколі) не выстаўляюць як асобны жанр. Выключэнне адбылося ў Оршы дзе ў гарадскім цэнтры культуры, а дакладней у фае другога паверха адкрылася выстава калажаў аршанскага мастака Паўла Сідаровіча "Lost". Выстава з'явілася ў дзень адкрыцця Міжнароднага шахматнага турніра, але будзе экспанавацца і пасля яго афіцыйнага закрыцця. Калі турнір закрыецца 24 студзеня, то выстава застанецца да 13 лютага.
Прапануем вашай увазе некалькі фотаздымкаў з першага дня экспазіцыі выставы.