Першы пажар пра які паведамляе зводка МНС адбыўся 26 студзеня прыблізна а 18 гадзіне. У вёсцы Асташэва Лёзненскага раёну першай загарэлася лазня мясцовай жыхаркі, але потым вагонь перакінуўся і на сарай. Абедзве пабудовы атрымалі значныя пашкоджанні. Верагодная прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з вагнём невысветленай асобы.
Другая лазня згарэла у вёсцы Стасева па вуліцы Цэнтральнай. Тут пажарныя схільныя вінаваціць у пажары гаспадыню лазні. Асноўная версія прычыны пажару - неасцярожнасць з вагнём самой гаспадыні лазні.