Персанальная энцыклапедыя - рэдкая з'ява. У Беларусі да гэтае пары выходзіла толькі такая - трохтомная энцыклапедыя Янкі Купалы. Выданне прысвечанае нашаму земляку стане другім такім экспераментам.
Выдасць энцыклапедыю Караткевіча выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Па словах дырэктара выдавецтва, гэтая энцыклапедыя можа стаць пачаткам цэлай серыі такіх выданняў пад рабочай назвай "Літаратары нашыш сучаснікаў".