Першае затрыманне адбылося 29 студзеня каля 10 раніцы - паведамляе абласное ДАІ. На трасе М1 каля вёскі Засценкі Дубровенскага раёна быў спынены мікрааўтобус "Мэрсэдэс-Бэнц" пад кіраваннем 50-гадовага жыхара Оршы. У яго машыне было знойдзена паўтоны лома чоранга металу. З-за таго, што на груз не было адпаведных дакумантаў, ён быў затрыманы да канца адмысловай парверкі.
Ужо літаральна праз пару гадзін яшчэ адна кантрабанда была затрыманая каля вёскі Буда на той жа трасе. У дадзеным выпадку на мікрааўтобусе "Фольксваген Транспарцёр" 32-гадовы жыхар Салігорска вёз цэлую тону спіртаўтрымліваючай вадкасці: 40 картонных каробак па 5 каністар у кожнай, па 5 літраў у кожнай каністры. Вадкасць канфіскаваная, бо і ў дадзеным выпадку патрэбных дакумантаў на яе не было.
Для Аршаншчыны такія затрыманні кантрабанды звычайная рэч - звычайна металалом вязуць у Расію, а з Расіі вязуць нешта падобнае на спіртныя напоі.