30 студзеня ў вёсцы Славені Талачынскага раёна адбыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам. Устаноўлена, што пры правядзенні мясцовым жыхарам зварачных работ выбухнула металічная бочка, да якой ён спрабаваў нешта прыварыць, як стала вядома, у гэтай бочцы знаходзілася хімічнае рэчыва полиэтиленгликоль.
У выніку выбуху мужчына атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелага ў Талачынскую цэнтральную раённую бальніцу, аднак у медустанове мужчына неўзабаве памёр ад атрыманых траўмаў. Звяртаем увагу ўсіх грамадзян на неабходнасць захавання мер бяспекі ў побыце, недапушчальнасць правядзення работ, у тым ліку зварачных, з прадметамі неўстаноўленага паходжання.
Пра гэта паведаміла газета "Наша Талачыншчына" спасылаючыся на словы Антона Валевіча старэйшага следчага Талачынскага РАСК.