Пасля канца халоднай вайны вайсковае мястэчка Балбасава, якое да таго жыло за кошт аэрадрома стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў, пачало прыходзіць у заняпад. Прадпрыемстваў тут не было, а патрэба ў фінансаванні вайсковага такога вялікага аэрадрома адпала. У выніку і аэрадром і само мястэчка пачало занепадаць. Некаторы час улады імкнуліся ажывіць жыццё за кошт стварэння авіярамонтнага заводу, але ні дзяржава, ні украінскі інвестар не далі рады з гэтым праэктам.
Цяпер уся надзея на лагістычны цэнтар "Брэміна-Орша". У пачатку студзеня першы тэрмінал лагістычнага цэнтру прыняў першыя грузы, а 6 лютага адбылося яго афіцыйнае адкрыццё. На адкрыццё з'ехалася шмат афіцыйных гасцей, у тым ліку і замежныя. Па сваіх маштабах, пры спрыяльных умовах лагістычны цэнтар можа не толькі ажывіць Балбасава, але і даць штуршок развіццю ўсёй Аршаншчыны.