Чарговы прыезд Балбасаўскага пенсіянера на сваё лецішча ў вёску Наваселле быў не зусім звычайным. Мужчына часта працаваў на лецішчы, нават, у зімовы сезон, але на гэты раз паработаць не было чым - усе прылады працы зніклі - паведамляе сайт УУС. Міліцыя зафіксавала крадзёж: бензапілы, дрэлі, балгаркі, мэблевага стэплера. Падазраваны выявіўся хутка - 52-гадовы жыхар той жа вёскі, які вёў даволі асацыяльны лад жыцця.
Ды і адпірацца той сусед не стаў - усё скрадзенае было знойдзена ў яго дома, а ў дома ахвяры засталіся сляды вора. Заведзена крымінальная справа, а страты былі ацэненыя ў 365 рублёў.