06:00

-2

2 м/с

1004 гПа

09:00

-3

2 м/с

1005 гПа

12:00

-2

2 м/с

1006 гПа

15:00

-1

2 м/с

1006 гПа

18:00

-3

3 м/с

1007 гПа

Орша, Эканоміка

Інструментальны аддалі МТЗ, ПАК - БелАЗу

13.02.2019 16:42

4739 праглядаў, 4 каментара

Пад'ём з руінаў і попелу пайшоў па беларускім стандарце - бедных аддаюць на ўтрыманне багатым

Пра тое, што два аршанскіх прадпрыемствы цяпер будуць далучаны да іншых паведаміў партал tut.by са спасылкай на міністэрства прамысловасці. Выглядае так, што падняць нашыя заводы самастойна так і не атрымаецца - больш за год распрацоўваліся праграмы па іх развіцці, больш за год абяццаліся сродкі і некаторыя, нават, былі выдзеленыя, але ў выніку прадпрыемствы страчваюць самастойнасць і перадаюцца больш багатым заводам.

Так, акцыі "Аршанскага інструментальнага заводу" цяпер будуць належыць Мінскаму трактарнаму заводу, а Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю (ПАК) перадаецца жодзінскаму БелАЗу. Гэта звычайны метад для нашай краіны калі бедныя прадпрыемствы перадаюцца на ўтрыманне багатых. Так, адбываецца і ў Оршы. Раней такім чынам да жлобінскага металургічнага заводу быў аднесены аршанскі "Легмаш", а малочны камбінат у мінулым годзе быў перададзены брэсцкаму "Савушкін-прадукт". А пабудаваная нядаўна "Сладкая страна" адыйшла да "Віцьбы". Прыблізна тое ж адбываецца і на мясцовым узроўні - да "трымаўшыгася на плаву" камбіната хлебапрадуктаў (элеватар) былі далучаныя некаторыя праблематычныя прадпрыемствы, такім чынам атрымаўся "Оріс". Такі метад дапамагае стратным прадпрыемствам утрымацца ад банкрутства, але як паказвае досвед не дае штуршка для развіцця. Ды і самім "багатым" прадпрыемствам такі метад не прыносіць сур'ёзных дывідэнтаў. МТЗ плануе на базе інструментальнага арганізаваць цэнтар гарантыйнага ды сэрвіснага аблугоўвання на ўсю Віцебскую вобласць, а таксама склад запчастак. Завод жа павінен пачаць вырабляць новыя віды інструманта для металаапрацоўчых станкоў. ПАК жа павінен пачаць вырабляць некаторыя запчасткі для БелАЗу, для гэтага з хавод мусяць укласці 187 з невялікім мільёнаў рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Інструментальны аддалі МТЗ, ПАК - БелАЗу

Пад'ём з руінаў і попелу пайшоў па беларускім стандарце - бедных аддаюць на ўтрыманне багатым

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение