Малады аршанскі музыка Арцём Гарбачэўскі і ў нашым горадзе быў даволі заўважнай асобай. Ён пісаў свае песні, спрабаваў ствараць рок-гурты, але з-за адсутнасці ў Оршы рок-канцэртаў гэтыя гурты не маглі паўнавартасна выступаць і праз пэўны час распадаліся. Сам жа Арцём, якога з-за прозвішча многія называлі мянушкай Гроб, творчасць не кідаў і шмат выступаў у фармаце кватэрнікаў. Некалькі год таму музыка з'ехаў з Оршы ў Санкт-Пецярбург. Вірлівае музычнае жыццё паўночнай сталіцы Расіі дало шанец на паўнавартаснае творчае развіццё.
У Піцеры Арцём стварыў гурт "Мосты і молніі", які ўжо паспяхова выступае як Санкт-Пецярбургу так і ў іншых гарадах Расіі. А літаральна на днях гурт выпусціў свой першы кліп, які мы прапануем вашай увазе.