06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Авіятэрмінал — улетку

22.02.2019 17:24

3835 праглядаў, 9 каментароў

Улетку 2019 плануецца пачаць будаўніцтва авіятэрмінала на "Брэміна-Орша".

Будаўніцтва авіятэрмінала ў мультымадальным прамыслова-лагістычным комплексе "Брэміна-Орша" плануецца пачаць летам 2019 года. Авіятэрмінал будзе ўключаць у тым ліку два складскіх аб'екты з халадзільнымі камерамі для захоўвання кветак. Агульная плошча будынка складзе каля 5,3 тыс. кв.м. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва — арыентавана 12 месяцаў.

Акрамя таго, у красавіку на тэрыторыі "Брэміна-Орша" плануецца пачаць узвядзенне другога складскога комплексу класа А плошчай каля 10 тыс. кв.м. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення комплексу Уладзімір Касцяневіч на нарадзе ў Віцебскім аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БелТА. Першы падобны аб'ект быў уведзены ў эксплуатацыю 6 лютага. У бліжэйшых планах лагістычнага аператара значыцца адпраўка цягніка з вагонаў-рэфрыжэратараў па маршруце новага Шаўковага шляху з Оршы ў Кітай, якая запланавана на сакавік.

Зараз ідзе фарміраванне складу, які павязе ў асноўным мясную і малочную прадукцыю беларускіх вытворцаў. Як правіла, такі цягнік складаецца прыкладна з 50 вагонаў, час дастаўкі грузу ад 14 да 17 сутак, адзначыў Уладзімір Касцяневіч. З 1 сакавіка ў комплексе "Брэміна-Орша" пачне дзейнічаць пункт мытнага афармлення, які будзе здзяйсняць аперацыі ў дачыненні да тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу аўтамабільным і чыгуначным транспартам. Лагістычны аператар прапрацоўвае магчымасць арганізацыі з 1 чэрвеня на сваёй базе маркіроўкі тавараў, якія будуць перамяшчацца на тэрыторыю Расеі.

Першы этап праекту па стварэнні ў Аршанскім раёне мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу быў рэалізаваны ў лютым 2019 года. Ён уключае пад'язную аўтамабільную дарогу ад трасы Р76 даўжынёю 1,85 км, складское памяшканне класа А агульнай плошчай каля 13 тыс. кв.м, адміністрацыйна-бытавы корпус (плошча 2,6 тыс. кв.м), стаянкі для грузавых машын на 212 месцаў і легкавых аўтамабіляў на 30 месцаў, аб'екты і сеткі інжынернай інфраструктуры. З моманту адкрыцця аўтамабільнага лагістычнага тэрмінала апрацавана каля 200 фур-рэфрыжэратараў. Сярэдні час выгрузкі аднаго аўтамабіля для правядзення аперацый мытнага кантролю склала 35-40 хвілін, дадаў Уладзімір Касцяневіч.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Авіятэрмінал — улетку

Улетку 2019 плануецца пачаць будаўніцтва авіятэрмінала на "Брэміна-Орша".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение