"Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі" быў зняты творчым тандэмам: сцэнарысткай Палінай Сцепаненка і рэжысёрам дакументалістам Віктарам Траццяковым. Фільм яшчэ ў мінулым годзе быў прэзентаваны аршанцам, а потым паехаў па краіне.
На мінулым тыдні фільм упершыню быў паказаны ў Шклове. Хаця Траццякоў і жыве ў Оршы, у гэтым суседнім раёне яго работа прэзентоўвалася ўпершыню. Традыцыйна пасля прэзентацыі адбылася дыскусія на тэму адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. На гэтым жа тыдні фільм быў прэзентаваны і ў Полацку.
На фота: прэзентацыя ў Шклове.
На фота: прэзентацыя ў Полацку.