Частка першая ўводзіны тут. Частка другая "Крыху пра Швецыю і шведаў" тут. Частка трэцяя "У глыбіню стагоддзяў" тут. Частка чацьвертая "Як аршанцы ледзь не сталі шведамі" тут.
За апошнія стагоддзі ў архівах, бібліятэках ды музеях Швецыі былі назапашаны багатыя зборы “беларусікі”, у тым ліку калекцыі беларускіх рукапісаў і старадрукаў. Трэба адразу зазначыць, што гэтыя каштоўнасці трапілі сюды не ў выніку захопніцкіх войнаў, якія Швецыя вяла з Рэччу Паспалітай. Ужо ў ХVІІ стагоддзі біблятэка сусветнавядомага ўніверсітэта Ўпсолы купляла кнігі непасрэдна ў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і ў ВКЛ. Збіралі кнігі, якія друкаваліся на нашых землях, і шведскія вучоныя канца ХVІІ – пачатку ХVІІІ стагоддзяў. Так філолаг і паліглот Ёхан Спарвэнфэльд прывёз у Швецыю з Масквы шмат розных выданняў ХVІ –ХVІІ стагоддзяў, сярод іх і куцеінскае выданне слоўніка Памвы Бярынды . Як зазначае Андрэй Катлярчук, у бібліятэках Швецыі захоўваюцца сотні кніг, шмат з якіх няма ў Беларусі, а некаторыя наагул існуюць у адным асобніку. Годна прадстаўлены ў іх і куцеінскія выданні. Так у бібліятэцы ўніверсітэта Ўпсолы ёсць “Псалтирь”(1642), “Диоптра или зерцало...”(1651), ”Лексикон славено-росский” Памвы Бярынды(1653).
Працяг тут.