06:00

+0

4 м/с

986 гПа

09:00

+2

5 м/с

988 гПа

12:00

+8

7 м/с

990 гПа

15:00

+11

8 м/с

991 гПа

18:00

+11

6 м/с

992 гПа

Орша, Культура

Нобелі ў Оршы (фота)

02.03.2019 07:48

2722 прагляду, 3 каментара

Працяг артыкула Віктара Лютынскага "Шведы ў гісторыі і культуры Оршы"

Частка першая ўводзіны тут. Частка другая "Крыху пра Швецыю і шведаў" тут. Частка трэцяя "У глыбіню стагоддзяў" тут. Частка чацьвертая "Як аршанцы ледзь не сталі шведамі" тут. Частка пятая "Нашы ў Швецыі" тут.

20 мая 1896 года праўленнем Таварыства нафтавай вытворчасці “Браты Нобель” быў заключаны дагавор на арэнду зямлі ў горадзе Оршы для ўладкавання склада, дзе збіраліся захоўваць “газу (па – руску - керосин) і іншыя прадметы нафтавай вытворчасці і ўсялякага роду маёмасць”. І такія склады былі адчынены Таварыствам у 39 гарадах Расійскай імперыі. Мяркую, трэба згадаць тут пра дзейнасць Таварыства ды некалькі слоў пра сям’ю Нобель. Глава сям’і Эмануэль быў шведам. А тры яго сыны – Людвіг, Альфрэд і Роберт сталі галоўнымі ініцыятарамі і пайшчыкамі Статутнага фонда, створанага ў 1879 годзе ў Санкт-Пецярбургу Таварыства. З 3 мільёнаў рублёў першапачатковага капіталу каля двух мільёнаў склалі паі Нобеляў.

Потым у нафтавай “імперыі” Нобеляў працавала каля 30 тысяч чалавек. Толькі за першыя восем гадоў дзейнасці Таварыства кошт газы ў Расіі ўпаў ў 8 разоў!

Такім чынам, звыш 110 гадоў таму ўпершыню ў гісторыі нашага горада гэтым Таварыствам пачаў ажыццяўляцца гандаль нафтапрадуктамі, прыблізіўшы гэтыя тавары і паслугі к спажыўцам. Для захавання нафты і нафтапрадуктаў (газы, масла і г.д.) будаваліся металічныя рэзервуары. Дарэчы, іх канструкцыя захавалася да нашых дзён. Упершыню ў 1881 годзе Нобелі пачалі ажыццяўляць перавозку нафты і нафтапрадуктаў у чыгуначных цыстэрнах. А ўжо праз некаторы час па чыгунках курсіравалі сотні цыстэрнаў з надпісам “Т-во Бр. Нобель”. Дарэчы, у Расійскім гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу захоўваецца план адводу на зямлю пад склады ў Оршы. На жаль, са зместам гэтага дакумента ў нас ніхто незнаёмы. Таму можна выказаць меркаванне, што склады знаходзіліся недзе непадалёку ад чыгуначнай станцыі Орша-Пасажырская. Так, на адной з паштовак, накіраванай з Оршы у 1914 годзе, адправіцель напісаў свой адрас “Орша , вокзал, склад Нобеля”.

На фота: Склады «Таварыства Братоў Нобель” у Расійскай імперыі

Да 1888 года Праўленне Таварыства ўзначальваў Людвіг Нобель, затым яго змяніў сын Эмануіл. Яшчэ раней адышоў ад гэтай справы бадай самы вядомы з Нобеляў Альфрэд (1833-1896). Ён засяродзіўся на вытворчасці вынайдзенага ім дынаміта, валодаў напрыканцы жыцця 355 патэнтамі (у тым ліку і на электрычны стул). Але найперш ён увайшоў у гісторыю чалавецтва, калі паводле ягонага тэстаменту былі заснаваныя самыя прэстыжныя прэміі сучаснасці – нобелеўскія.

У 1918 годзе Эмануіл Нобель з’ехаў на радзіму, у Швецыю, паколькі Дэкрэтам Саўнаркама РСФСР ад 20 чэрвеня маёмасць Таварыства падлягала нацыяналізацыі. У тым ліку і нафтаскалад у Оршы. Фактычна ж ён быў нацыяналізаваны 3 верасня 1919 года. Менавіта ад нафтавага склада “Таварыства братоў Нобель” вядзе сваю гісторыю Аршанская база нафтапрадуктаў.

Працяг тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нобелі ў Оршы (фота)

Працяг артыкула Віктара Лютынскага "Шведы ў гісторыі і культуры Оршы"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение