12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Орша, Культура

З перспектывай на супрацоўніцтва

03.03.2019 07:55

2634 прагляду, 0 каментароў

Працяг артыкула Віктара Лютынскага "Шведы ў гісторыі і культуры Оршы"

Частка першая ўводзіны тут. Частка другая "Крыху пра Швецыю і шведаў" тут. Частка трэцяя "У глыбіню стагоддзяў" тут. Частка чацьвертая "Як аршанцы ледзь не сталі шведамі" тут. Частка пятая "Нашы ў Швецыі" тут. Частка шостая "Нобелі ў Оршы" тут.

У 1992 годзе Каралеўства Швецыя ўстанавіла дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь, адной з першых у свеце прызнаўшы незалежнасць нашай краіны. На жаль, адносіны паміж Швецыяй і нашым горадам носяць сёння досыць выпадковы характар. Вядома ж, аршанцы з задавальненнем карыстаюцца якаснымі і надзейнымі вырабамі шведскай прамысловасці – ад касметыкі да аўтамабіляў. Ужо колькі год чытаюць сваім дзеткам цудоўныя кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн пра Карлсана, які жыве на даху, ды Пэпі Доўгую панчоху, настальгічна слухаюць кампазіцыі АВВА. Так, пэўныя сувязі падтрымліваць шведскія рэлігійныя арганізацыі з дзьвюмя лютэранскімі абшчынамі Оршы. Не адно аршанскае дзіцяці, якое засталося без бацькоўскай апекі, знайшло сабе новыя сем’і ў Швецыі. Па словах адказных работнікаў РАА, у гэтай краіне вельмі адказна адносяцца да пытанняў ўсынаўлення. “Новыя бацькі” і іх дзеці знаходзяцца пад пільным кантролем дзяржавы. А юным грамадзянам Швецыі, трэба сказаць, пашчэсціла, бо другой такой дзяржавы, якая б так клапацілася аб дабрабыце сваіх грамадзянаў літаральна ад калыскі да магілы, яшчэ трэба пашукаць.

Зразумела, ёсць палітычныя і эканамічныя абставіны, якія пакуль перашкаджаюць працэсу збліжэння дзьвюх нашых краінаў, як на цэнтральным, так і на рэгіянальным узроўні. І ўсё ж будзем спадзявацца, што багатая супольная гісторыя, дэмакратычныя працэсы і рынкавыя пераўтварэнні ў нашай краіне будуць садзейнічаць добрым перспектывам супрацоўніцтва ў будучыні.

Працяг тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З перспектывай на супрацоўніцтва

Працяг артыкула Віктара Лютынскага "Шведы ў гісторыі і культуры Оршы"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение