12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

"Каменнае сэрца" Севярынца (фота)

26.02.2019 13:07

2712 праглядаў, 10 каментароў

У Дзень роднай мовы ў Оршы новую сваю кнігу прэзентаваў Павал Севярынец

Напэўна за ўсе гады існавання такога свята як міжнародны Дзень роднай мовы - гэтае ў Оршы было самым масавым. Каля 39 чалавек сабралося ў парку "Казачная краіна" каля помніка Караткевіча, каб ускласці кветкі і прачытаць вершы вядомага пісьменніка. А далей людзі рушылі на памяшканне па вуліцы Камсамольскай, дзе звычайна праходзяць беларускамоўныя мерапрыемствы.

Тут да тых хто быў каля помніка далучыліся і тыя хто хацеў прыйсці толькі на прэзентацыю. У выніку ў не вялікай залі месца ўсім не хапіла - сабралося больш за 50 чалавек. Пачалося адзначэнне Дня мовы з таго, што прысутным прапанавалі разгадаць даволі складаную крыжаванку звязаную з белаурскай мовай і мовамі свету. Далей Павал Севярынец у выглядзе дыктоўкі прачытаў урывак з аднаго са сваіх апавяданняў. Тыя хто лепш за ўсіх адгадалі крыжаванку атрымалі сімвалічныя прызы, а ўсе ўдзельнікі дыктоўкі змаглі паставіць на сваіх аркушах тэксту аўтограф Севярынца.

Апошняй часткай мерапрыемства стала прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Каменнае сэрца". Кніга выйшла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура" і стала 6-ым выданнем серыі. Наконт назвы кнігі Павал патлумачыў, што так у мінскім маладым фронце называлі турму "Амерыканку" - яна знаходзіцца ў сэрцы Мінска. У кнігу ўвайшлі тыя творы, якія Павал пісаў пры розных адсідках, частка з іх раней ужо публікавалася, частка пабачыла свет упершыню. Прэзентаваў Севярынец і іншыя выданні, якія зараз робіць разам са сваёй жонкай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Каменнае сэрца" Севярынца (фота)

У Дзень роднай мовы ў Оршы новую сваю кнігу прэзентаваў Павал Севярынец

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение