У Дубровенскім раёне статак кароваў поздняй ноччу пераходзіў чыгунку недалёка ад вёсак Засценкі і Шухаўцы.
Каровы, канешне, не маглі ведаць раскладу працы чыгуначнага транспарту. У выніку цягнік №26 Мінск-Масква на поўнай хуткасць ўрэзаўся ў гуляючы статак.
Нашчасце, аніводны пасажыр цягніка не пацярпеў, што не скажаш пра кароваў. Агулам загінула 52 галавы жывёлы. Спазненне цягніка ў выніку здарэння склала больш за гадзіну.