Пажар - пра які мы распавядалі раней - адбыўся каля 11 гадзін вечара 2 сакавіка ў вёсцы Альховік Лёзненскага раёну. На пажары загінула 70-гадовая пенсіянерка. МНС паведаміла падрабязнасці здарэння.
Высветлілася, што пенсіянерка жыла ў доме разам з 34-гадовай дачкой. Калі распачаўся пажар, то жанчыны спалі. Дачка змагла прачнуцца пачуўшы нешта не звычайнае і самастойна сыйшла з дому. А, вось, пажылая маці, бачна, так і не прачнулася - яе мёртвае цела было знойдзена ў фатэлі, падобна, што ў крэсле яна і засынала. На дадзены момант разглядаюцца дзве магчымыя прычыны пажару - неасцярожнасць пры эксплуатацыі печкі, або кароткае замыканне праводкі.
Фота і відэа сайту МНС