Прэс-служба абласнога суда паведаміла пра вынікі суда над чатырма работнікамі Спецкамбінату, якія рэгулярна скрадалі з могілак раёна металічныя агароджы ды іншыя часткі надмагільных комплексаў. Спачатку злачынны квартэт вырашыў праверыць свае здольнасці на могілках па вуліцы Энгельса ў Оршы - блізка да месца працы ды і здаць металалом у Оршы прасцей. У першую сваю ходку яны скралі 6 чугунных секцыяў агароджы, 3 металічныя цэпі. Схема спрацавала і яны рызыкнулі яшчэ раз. Апетыты раслі і ў сваю другую ходку яны скралі ўжо 11 секцыяў агароджы і 10 чугунных слупкоў ад агароджаў.
Тады ніхто іх не злавіў і яны - паверыўшы ў безпакаранасць схемы - працягнулі марадзёрства. Наступны раз дзейнічалі ўжо ў траіх і на тэрыторыі могілак каля вёскі Вялікае Бабіна. Тут яны скралі агароджу, а прыз некаторы час вярнуліся і скралі 2 металічныя шыльдачкі з помнікаў. Наступны раз знікла металічная агароджа з Ларынаўскіх могілак. Яшчэ праз некаторы часз Ліпкаўскіх могілак былі скрадзеныя 3 чугунных слупка ад агароджаў, 28 чыгунных секцыяў, 10 металічных замкоў. У выніку агулам квартэт, які час ад чау пераўтвараўся ў трыё зарабіў на чорнай справе 1.578 рублёў і 8 капеек. Праўда, пацярпеўшай выявілася толькі адна жанчына - відавочна яна адзіная хто падаў заяву аб крадзяжы. Ёй гэтыя злачынцы павінны выплаціць 311 рублёў кампенсацыі матэр'яльнай шкоды.
У якасці пакаранняў мужчыны атрымалі ўмоўныя тэрміны. Найстарэйшы - 1967 года нараджэння - атрымаў 3 гады і шэсць месяцаў, мужчына 1972 года атрымаў такі ж тэрмін. А двое маладзейшых - 1970 і 1984 гадоў нараджэння - якія выхоўваюць малалетніх дзяцей атрымалі па тры гады ўмоўнага тэрміну.
У Оршы менавіта прадпрыемства Спецкамбинат даглядае могілкі, таксама яна сама вырабляе агароджы, труны ды іншыя прылады для пахаванняў.