18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Не першы раз яе душыў

13.03.2019 07:08

2963 прагляду, 3 каментара

Некаторыя падрабязнасці забойства ў Круглянскім раёне

Забойства школьніцы ў вёсцы Хількавічы Круглянскага раёна стала вельмі рэзанансным. Амаль усе СМІ краіны не абыйшлі гэтае здарэнне ўвагай. Адзін з найбольш папулярных сайтаў краіны "Наша Ніва" тых хто ведаў удзельнікаў здарэння, а імліцыя і Следчы камітэт далі ўжо некалькі каментароў з падрабязнасцямі здарэння. Мы падабралі для вас найбольш знакавыя паведмленні з тых што былі апублікаваныя ў розных СМІ, каб сабраць поўную карціну здарэння.

Можна сказаць, што ўся гісторыя пачалася яшчэ два гады таму калі 18-гадовы Жэня П. з вёскі Камсенічы Круглянскага раёна і 15-гадовая (толькі нядаўна споўнілася 15 год) Альбіна з вёскі Хільковічы пазнаёміліся і пачалі сустракацца як пара. Бацькі непаўнагадовай школьніцы былі не супраць іх адносін. Жэня ствараў выгляд прыстойнага хлопца па вясковых мерках. Паводле "Нашай Нівы" старэйшы брат загінулай так ахарэктарызаваў заьойцу: "Жэня - нармальны хлопец. Падпрацоўваў на пілараме ў Барысаве. Ну, выпіваў, канешне. Але па святах. Праблем не было."

Вядома, што дзяўчыны свае таямніцы больш давяраюць сяброўкам, а не старэйшым братам. Сяброўка Альбіны Паліна дала крыху іншую характэрыстыку Жэне: "Спачатку ўсё было нармальна, пасля Жэня забараніў Альбіне зносіны з усімі яе сяброўкамі і знаёмымі. Апошнім часам мы нават не бачыліся. Ізноў пачалі размаўляць з Альбінай толькі апошні месяц. Альбіна казала, што Жэня часам паднімаў на яе руку, нават душыў, прычым так, што яна страчвала прытомнасць. Казала, што баіцца яго." Яўген спрабаваў "адкасіць" ад войска. За гэта і за несплату штрафу ён быў асуджаны на адзін месяц знаходжання ў папраўчай установе - паведамляе сайт МУС. Міліцыянтам жа Яўген распавёў, што за той месяц ён не атрымаў аніводнага ліста ад сяброўкі - не дачакалася, вырашыў Яўген і зайграла рэўнасць.

11 сакавіка Яўген вярнуўся з папраўчай установы і паехаў да Альбіны, каб забраць некаторыя рэчы. Там ён прапанаваў Альбіне выйсці пагаварыць. Альбіна ў той жа дзень званіла сваёй сяброўцы Паліне і казала: "Ён п'яны, зараз пайду з ім на вуліцу размаўляць, баюся капец." Калі праз некаторы час Паліна перазваніла сяброўцы, яе тэлефон быў ужо недасяжны.

А маладыя людзі сыйшлі ў адзін з закінутых вясковых дамоў дзе і адбылася сварка ў выніку якой Яўген шалікам задушыў Альбіну. Пасля здарэння ён паспрабаваў збегчы ў лес. Міліцыянты знайшлі яго па слядах з дапамогай службовай сабакі праз 20 кіламетраў ад вёскі. Хлопец не аказаў супраціву ў затрыманні, бо быў знясілены. Далося ў знакі вялікая адлегласць якую Яўген прайшоў пешкам і тое, што пасля забойства маладзён не забраў з сабой з месца забойства цёплай вопраткі. Па ёй і тым, што знаходзілася ў кішэнях міліцыянты вылічылі забойцу раней чым злавілі яго.

Альбіна ў свае 16 гадоў вучылася ў школе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не першы раз яе душыў

Некаторыя падрабязнасці забойства ў Круглянскім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение