Пра здарэнне паведамілі адразу некалькі інтэрнэт-выданняў. Сам факт здарэння сайту "Народныя навіны Віцебска" падцвердзілі ў следчым камітэце, але па этычных прычынах пакуль не распавялі падрабязнасці. На дадзены момант вядома, што дзяўчынцы было 13 гадоў і яна жыла ў адной з вёсак Дубровенскага раёна. Кожны дзень яна ездзіла на вучобу ў Дубровенскую школу №1 і вучылася, дарэчы, добра. Сям'ю таксама характарызуюць добра, хаця жыла дзяўчынка без бацькі - ён памёр два гады таму.
11 сакавіка школьніца не паехала на вучобу, а пазней стала вядома пра суіцыд. На дадзены момант заведзена крымінальная справа па артыкуле "давядзенне да самагубства".