Гэта відаць адразу пры ўездзе на чыгуначную станцыю Орша. Маляўнічая расцяжка на чыгуначным мосце вітае ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі -2014. У будынку вакзала усталяваны інфармацыйны стэнд з раскладам хакейных матчаў.
Яркія рэкламныя шчыты з раскладам гульняў чэмпіянату свету пад назвай «Свята кожны дзень» і прывітаннем гасцей размешчаны таксама на 183 км аўтадарогі М-8/Е-95 , 171 км на пляцоўцы адпачынку М -8 , 158 км в Андрэеўшчына і 133 км на мяжы Аршанскага раёна . Білборды ўсталявалі работнікі ДЭУ -39 РУП « Віцебскаўтадор » .
Расцяжку з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі - 2014 вырабіў і Аршанскі цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва. Рэкламна -інфармацыйны шчыт з талісманам ЧС-2014 - зубрам ў хакейнай форме на каньках і з клюшкай , а таксама са словамі прывітання фанатаў падрыхтавалі і работнікі ВУ « Оршагаз » .
А станкабудаўнікі заводу « Чырвоны барацьбіт » усталявалі постаць зубра ў форме хакеіста прама на тэрыторыі прадпрыемства . Яна бачная не толькі завадчанам , але і ўсім пешаходам па мосце праз раку Аршыца .
На аршанскіх прадпрыемствах вырабляецца сувенірная прадукцыя з сімволікай чэмпіянату. Партыю льняных сумак з лагатыпам чэмпіянату выпусцілі на фабрыцы мастацкіх вырабаў, у мясцовай друкарні - нататнікі , запісныя кніжкі розных фарматаў , а таксама калекцыю магнітаў з выявай маляўнічых месцаў Аршаншчыны .
Многія аршанцы стануць заўзятымі заўзятарамі чэмпіянату. Так , работнікі мясакансервавага камбіната набылі квіткі на розныя матчы: Беларусь - Германія , Беларусь - Расія , Беларусь - Швецыя , на адкрыццё чэмпіянату свету. Рыхтаваліся да ЧС па хакеі актыўна , нават прыдумалі крычалкі ў падтрымку беларускіх хакеістаў.
Квіткі на матчы заўзятары мясакамбіната заказвалі праз турыстычную фірму. Як і фанаты з ВК -12. Хварэць за нашых хакеістаў у Мінск адправяцца таксама прадстаўнікі ПМС -78 , Аршанскага інструментальнага завода , завода ЖБВ і інш Ну што ж , пакуль рэклама свята атрымалася на славу , аднак як чэмпіянат свету ў наступства адаб'ецца на эканоміцы , пажывём - пабачым.