У Міністэрстве эканомікі адбылося першае пасяджэнне Каардынацыйнага савета праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі " Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь.
У рамках праекта плануецца распрацоўка сярэднетэрміновых раённых планаў развіцця МСП. Для забеспячэння распрацоўкі названых планаў рэсурсамі ў праекце прадугледжаны шэраг механізмаў падтрымкі ініцыятыў.У гэтым праекце ўдзельнічаюць 12 раёнаў краіны, у тым ліку і Аршанскі.
Праект накіраваны на падтрымку розных формаў эканамічнай ініцыятывы, канкурэнтаздольнасці і інавацыйнай дзейнасці для інклюзіўнага развіцця на мясцовым узроўні. Донарамі праекта выступаюць Еўрапейскі Саюз і ПРААН. Ад Рэспублікі Беларусь каардынацыю і эфектыўны кантроль за рэалізацыяй забяспечвае Мінэканомікі. Тэрмін рэалізацыі-тры гады