Эксперты з шырока расстаўленымі ў бакі рукамі былі падобныя на дырыжораў, якія лёгкім узмахам рукі вырашалі лёс кожнай сабакі.
«Нас отспасибили», гэтую фразу можна было пачуць ад засмучаных уладальнікаў сабак, што азначае: «Дзякуй за ўдзел, у чацвёрку пераможцаў вы не ўваходзіце».
На стадыёне можна было сустрэць ўсю палітру настрояў:
Гонар
Радасць
Расчараванне
Голад
Туга
Выстава праходзіла адначасова на трох рынгах, і тым не менш, з-за багацця удзельнікаў падзея зацягнулася, бліжэй да канца стаміліся і людзі і жывёлы.