Не так даўно Аршанскі малочны камбінат быў перададзены кампаніі "Савушкін прадукт" і, бачна, брэстаўчане ўзяліся за прадпрыемства ў сур'ёз. Тыя хто купляў малако маркі "Дедушкин горлачик" аршанскай вытворчасці заўважылі, што малочныя прадукты гэтай маркі даўно зніклі з паліцаў крамаў. Бо зараз на камбінаце нічога вырабляць не магчыма - тут ідзе вялікая рэкантрукцыя. Часткі некаторых старых карпусоў знесены, а на іх месцы заліваецца падмурак, відавочна, для новага корпуса прадпрыемства.
Як распавялі нам рабочыя камбінату, іх часова перавялі ў падсобныя рабочыя - цягаць цэглу і дапамагаць у будаўніцтве. Некаторых кіроўцаў пераарыентавалі на суседнія прадпрыемствы.