У тым, што лёд на вадаёмах стаў занадта слабы для зімовай рыбалкі пераканаўся жыхар Лёзненскага раёна, які 19 сакавіка пайшоў рыбачыць на возера каля вёскі Арцёмава. Пад час рыбалкі 62-гадовы мужчына праваліўся ў ваду. Відавочцы выклікалі ратавальнікаў. Пакуль ратавальнікі прыехалі на месца мужчына паспеў вылезці на льдзіну дзе і чакаў МНС, але самстойна дабрацца да берага ён не мог. Ратавальнікі пабачылі яго за 100 метраў ад берага, ім давялося кантруяваць выратавальную прыладу з дошак, лесвіцаў і г.д.
Хаця рыбак і выбраўся самастойна на ільдзіну, дапамога яму спатрэбілася - ад усяго што адбылося мужчына атрымаў моцнае пераахалоджванне і быў адпраўлены ў бальніцу прыехаўшай хуткай дапамогай.