Пра праэкт які называецца "Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь" было абвешчана яшчэ ў мінулым годзе. Гэты праэкт у нашым раёне будзе рэалізоўвацца па двух кірунках - падтрымка малога бізнэса і дапамога жанчынам у рацыянальным выкарыстанні сваіх зямельных надзелаў.
Па першым кірунку ўжо 27 сакавіка ў Оршы пройдзе семінар для прадпрымальнікаў, на якім будзе агучана тое як будзе рухацца праэкт ў нашым рэгіёне і якія магчымасці могуць атрымаць аршанцы ад гэтай праграмы.
Другі кірунак пакуль не перайшоў у актыўную фазу і чакае больш удзельніцаў. Жанчыны, якія захочуць паўдзельнічаць у гэтым кірунку могуць атрымаць прафесійныя кансультацыі па вырошчванні сельскагаспадарчых культураў або арганізацыі аграсядзібы, бясплатна атрымаць аналіз глебы на сваім участку і кансультацыі па афармленні сваёй справы. А самы карысны бонус для ўдзельніцаў у гэтым кірунку - бясплатнае атрыманне элітных семянаў для вырошчвання на сваім участку. Калі гэты праэкт будзе паспяховым, то ў будучымм пад Оршай з'явіцца новае прадпрыемства па перапрацоўцы таго, што вырасцяць жанчыны.