У Оршы пройдзе форум "Горад магчымасцяў". Адным з найбольш цікавых спікераў, якія запрошаныя на форум - першая ў Беларусі кандыдатка ў прэзідэнты-жанчына Таццяна Караткевіч. Форум больш прысвечаны паспяховым гісторыям актыўных жанчын, але да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
На форуме выступяць тры спікеры. Першая з іх - Таццяна Акімава, бізнэс-ледзі і аўтарка кнігі "Sister to sister" пра дасягенні жанчынаў. Яна распавядзе пра метады прасоўвання ідэяў, пра ідэі якія можна рэалізаваць у нашым горадзе і як перамагчы сваю няўпэўненасць.
Другім спікерам стане адна з лідарак грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч. Яна распавядзе пра псіхалагічныя аспекты паспяховасці: як стаць смялей у рэалізацыі сваіх планаў, як правільна рэагаваць на крытыку і дзе знайсці аднадумцаў. Трэці заяўлены спікер - Сяргей Худалееў дырэктар аршанскага інкубатара малога прадпрымальніцтва.
Форум пройдзе 30 сакавіка. Кошт удзелу - 10 рублёў. Пытанні для ўдзельнікаў па тэлефоне: +375-29-7678856