Сярод тых хто падтрымліваў Беларускую зборную па футболу ў Нідэрландскім Ротэрдаме былі і аршанцы. Прынамсі так можна меркаваць па тым, што на трыбунах беларускіх фанатаў, якія патрапілі ў кадр тэлетрансляцыі вісеў і сцяг з надпісам "Орша" чаго раней ніколі не было заўважна на спаборніцтвах такога ўзроўню. З усіх сцягоў якія былі на сектары беларусаў гэта, дарэчы, быў другі чырвона-зялёны сцяг. Традыцыйна беларускіх спартоўцаў за мяжой прыхільнікі падтрымліваюць нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.
Нажаль, падтрымка фанатаў і ў прыватнасці аршанцаў не дапамагла нашым футбалістам - яны прайгралі матч за выхад на еўрапейскія спаборніцтвы галандцам з лікам 4-0.
Скрын-што з транляцыі тэлеканала Беларусь-5 зроблены выданнем "Наша Ніва".