Тыдзень таму мы паведамлялі, што чатыры будынкі "ДорОРС" у Оршы былі выстаўленыя на продаж з аукцыёна. Цяпер Інстытут нерухомасці і ацэнкі пацвердзіў інфармацыю пра травеньскі аукцыён для дробнаоптавай базы яшчэ аднаго дзяржпрадпрыемства "Орша-Сервис". Будынак базы знаходзіцца на вуліцы 1 Мая, 109. Пачатковы кошт будынка 86 400 рублёў.
Аукцыён пройдзе ў Менску 24.05 аб 11:00 па вуліцы Камсамольская, 11, 3 паверх, кабінет 4.