2014 абвешчаны годам гасціннасці. Гэтым не прамінулі скарыстацца вяло турысты з Расіі.
25 красавіка з Оршы стартавалі Яўген Баранаў і Алег Даўгалёў. У Оршу хлопцы дабіраліся са Смаленска на цягніку. За 16 дзён яны аб'ехалі 13 гарадоў Беларусі і праехалі 2050 км шляху. Сваё падарожжа турысты здымалі на відэа, плануючы з адзнятага матэрыялу змантаваць фільм пра беларускую гасціннасць.
Гэтак жа 10 мая ў Оршы скончылі сваё падарожжа з Брэста велатурысты з Санкт-Пецярбурга, праехаўшы 900 км шляху.