У Оршы пры каталіцкай парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі заснавана духоўная ініцыятыва. «Лекі з духоўнай аптэкі» — гэта новая методыка выкладання Добрай Навіны — своеасаблівая форма катэхізацыі, мэта якой: наблізіцца да Бога праз разважанне над Божым Словам і асабістую жывую гутарку праз малітву. Лагатыпам акцыі з'яўляецца надрэзанае сэрца, якое вылечвае Хрыстос, паведамляе catholicnews.by.
«Духоўныя лекі нам неабходныя кожны дзень. Цяпер перажываем час Вялікага посту. У гэтым месяцы прапануем духоўнае лекі «МЕТАНОЯ». Заахвочваем лячыцца разам, асабліва, падчас перажыванні Крыжовага шляху. Гэта выдатны падарунак для нас і нашых сяброў», - распавядае ініцыятар акцыі кс. Валерый Орсік.
Ахвяраванні за духоўныя лекі будуць накіраваныя на патрэбы Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.